БЕЛ Ł РУС

У Беларусі зафіксаваныя два выпадкі кантакту з шалёнымі жывёламі

21.07.2025 / 13:26

Nashaniva.com

Міністэрства аховы здароўя паведаміла пра два выпадкі масавага кантакту людзей з жывёламі, хворымі на шаленства, якія былі зафіксаваныя ў Беларусі за апошні тыдзень. Гэта адбылося ў Магілёўскай і Віцебскай абласцях.

Ілюстрацыйнае фота

«У ходзе эпідэміялагічнага расследавання ўстаноўлена, што кантактавалі з заражанымі жывёламі 16 чалавек: у адным выпадку гэта быў бяздомны кот, у другім — авечка», — паведамілі ў прэс-службе Мінздароўя.

Зараз тыя, хто кантактаваў, атрымліваюць антырабічнае лячэнне па поўным цыкле: антырабічны імунаглабулін у камбінацыі з антырабічнай вакцынай.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула