БЕЛ Ł РУС

Злодзей у Светлагорскім раёне вынес з хаты кнігі і будзільнік

21.07.2025 / 15:4

Nashaniva.com

Разбітае акно, адсутнасць асабістай бібліятэкі і будзільніка выявіў жыхар Светлагорскага раёна, калі вярнуўся ў свой дом. Інцыдэнт адбыўся ў студзені.

Па гарачых слядах злачынцу знайсці не ўдалося. Ён быў вельмі акуратны. Ні адбіткаў, ні слядоў абутку, ні якіх-небудзь іншых прадметаў, якія дапамаглі б следству, зламыснік не пакінуў. Але адну памылку ўсё ж дапусціў, паведамляе Дзяржкамітэт судовых экспертыз.

Разбіваючы акно, ён парэзаўся. На адным з асколкаў эксперты выявілі ледзь прыкметную пляму засохлага рэчыва, падобнага да крыві. Праведзеная судова-медыцынская біёлага-генетычная экспертыза першапачатковыя здагадкі пацвердзіла: на шкле сапраўды была кроў невядомага мужчыны.

Праз некаторы час у поле зроку трапіў непрацуючы мясцовы жыхар. Прамых доказаў яго датычнасці да крадзяжу не было. Звярнуліся да экспертаў. Спецыялісты адабралі ў падазраванага ўзор букальнага эпітэлію і выявілі поўнае супадзенне яго генетычных характарыстык з генатыпам крыві, знойдзенай на месцы злачынства. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула