БЕЛ Ł РУС

Завяршылі расследаванне па справе секты «РПЦ — Царская імперыя»

21.07.2025 / 17:33

Nashaniva.com

Следчы камітэт завяршыў расследаванне крымінальнай справы супраць арганізатараў і ўдзельнікаў міжнароднай секты, якая дзейнічала пад назвай «Руская праваслаўная царква — Царская імперыя». Гэтае фармаванне было прызнана «экстрэмісцкім».

Калаж «Нашай Нівы»

Як сцвярджаюць следчыя, сектанты прапаведавалі стварэнне няіснай дзяржавы «Трыадзіная Русь», заклікалі адмаўляцца ад дакументаў, медыцынскай дапамогі і сувязі з роднымі. Людзей заваблівалі ў закінутыя вёскі, дзе прымушалі жыць у паўразбураных дамах. Уступленне ў секту адбываўся праз «ахвяраванні» — грошы, маёмасць, нават нерухомасць.

Кіраўнікі секты прымушалі вернікаў прысягаць на вернасць выдуманаму «імператару», адмаўлялі дзейныя законы і нібыта спрабавалі захапіць функцыі ўлады.

Кіраванне беларускай ячэйкай вялося звонку: быў прызначаны самазваны «мітрапаліт», які даваў распараджэнні, рыхтаваў агітацыйныя матэрыялы, фальшывыя «малітвы» і распаўсюджваў «экстрэмісцкі» змест праз інтэрнэт. З мая 2023 года сектанты стварылі сетку сайтаў для вярбоўкі новых членаў.

Мэтамі секты, як сцвярджае Следчы камітэт, былі:

Месцамі дзейнасці секты сталі закінутыя хаты ў Гродзенскай і Віцебскай абласцях, дзе праводзіліся «абрады», а ўдзельнікі жылі непадалёк.

Па выніках расследавання пяці асобам выставілі абвінавачанні паводле артыкулаў Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь:

5 кіраўнікоў секты змешчаныя пад варту, але галоўны з іх хаваецца за мяжой і абвешчаны ў вышук.

Матэрыялы справы Следчы камітэт перадаў у Генеральную пракуратуру для накіравання ў суд.

Чытайце таксама:

У Беларусь пратачылася новая секта з Расіі. Былы зэк змушае паству прадаваць кватэры і выкідаць дакументы

Кіраўніка секты «РПЦ Царская імперыя» Засіму-Уласава арыштавалі ў Расіі. Затрыманні былі і ў Беларусі

Сілавікі пералавілі лідараў «праваслаўна-імперскай» секты. Будынкі бралі штурмам 

Ці варта лічыць палітвязнямі затрыманых «сектантаў-экстрэмістаў»? Адказвае Леанід Судаленка

Каментары да артыкула