БЕЛ Ł РУС

Для беларускага фестывалю вырабілі трохметровы хот-дог ФОТАФАКТ

21.07.2025 / 20:28

Nashaniva.com

На фестывалі народнага гумару ў вёсцы Аўцюкі Калінкавіцкага раёна 19 ліпеня прадставілі гіганцкі хот-дог даўжынёй тры метры. Яго спецыяльна зрабілі на Калінкавіцкім мясакамбінаце для гасцей свята, піша БелТА.

Унутры хот-дога былі трохметровая сасіска, шмат гародніны, соус і кетчуп. Гатавалі аснову яшчэ напярэдадні вечарам, а на сам фестываль толькі дадалі астатнія інгрэдыенты. 

Паспрабаваць гэты незвычайны фастфуд мог кожны ахвотны — утварылася чарга. 

Акрамя хот-дога, на фестывальных пляцоўках гасцей частавалі рознымі стравамі, многія з якіх прыгатаваныя паводле старадаўніх рэцэптаў, якія не знойдзеш ні ў адной кулінарнай кнізе. 

Чытайце таксама:

У Мінску закрылася сетка бюджэтнага фастфуду

Папулярная мінская шаўрменная трапіла ў скандал. Што здарылася

Збанкрутавала вядомая сетка фастфуду Döner King

У Мінску гатовыя плаціць 2000 рублёў у месяц за паяданне піцы

Каментары да артыкула