БЕЛ Ł РУС

Нарказакладчыка знайшлі па почырку

22.07.2025 / 9:31

Nashaniva.com

У Гомельскай вобласці расследуецца крымінальная справа ў дачыненні да групы нарказакладчыкаў. Выявіць аднаго са злачынцаў удалося па почырку.

Фота: Дзяржкамітэт судовых экспертыз

Невялікі кавалак паперы з напісанымі ад рукі каардынатамі месцазнаходжання «закладкі» знайшлі на месцы злачынства. Яго перадалі экспертам Гомельскага міжраённага аддзела ўпраўлення Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз па Гомельскай вобласці. У межах почырказнаўчай экспертызы спецыялісты параўналі надпіс на запісцы з узорамі почыркаў меркаваных падазраваных па справе і знайшлі аўтара.

Як патлумачылі эксперты-почырказнаўцы, почырк такі ж індывідуальны, як і адбіткі пальцаў. Правядзенне почырказнаўчай экспертызы — складаная і карпатлівая праца, а заключэнне эксперта адыгрывае значную ролю пры расследаванні крымінальных спраў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула