Беларусбанк абмяжоўвае зняцце наяўных з картак ад 600 да 1000 рублёў
Мера будзе дзейнічаць з 4 жніўня.
У Беларусбанку паведамілі, што з 4 жніўня ўводзяцца абмежаванні на зняцце наяўных грашовых сродкаў з банкаўскіх картак банка.
У прыватнасці, уводзяцца абмежаванні на зняцце наяўных па картках лінейкі «Аксаміт». Па гэтых картках банк уводзіць дзённы ліміт — да 600 рублёў у суткі. Таксама з усіх іншых картак банка за суткі можна будзе зняць не больш за 1000 рублёў.
— Прынятыя меры дазволяць павысіць бяспеку і абараніць кліентаў ад махлярскіх дзеянняў, — пракаментавалі ў прэс-службе банка.