БЕЛ Ł РУС

У Мінску пабудуюць мост, які злучыць Каменную горку і Ціміразева

22.07.2025 / 11:50

Nashaniva.com

Яго даўжыня будзе 400 метраў.

Генеральны дырэктар Мінскбуда Аляксандр Церахаў расказаў пра ўзвядзенне пуцеправода, які злучыць вуліцы Ратамскую (перакрыжаванне з Ціміразева) і Калеснікава (раён Каменная горка — 3). Заказчыкам выступае «Гардарбуд». Зараз распрацоўваецца праектная дакументацыя, пішуць Мінск-навіны.

— Напэўна, гэта будзе адзін з самых магутных пуцеправодаў у Мінску працягласцю каля 400 м. Калі ўсё складзецца належным чынам, то будаўніцтва можа пачацца ў 2026 годзе, — сказаў А. Церахаў.

Ён дадаў, што будаўніцтва падземнага пераходу на вул. Арлоўскай працягваецца.

— Работы ўжо пачаты. Іх выконвае Мінскметрабуд. Для арганізацыі гэта не першы такі аб’ект. Раней ужо ўзводзілі падобны пераход праз прасп. Незалежнасці побач з «Першым нацыянальным гандлёвым домам». Яго прадпрыемства пабудавала, не спыняючы руху, таму тэхналогія ўжо адпрацаваная. Думаю, што ніякіх сур’ёзных цяжкасцяў, звязаных з рэалізацыяй праекта, быць не павінна, і ў хуткім часе гараджане парадуюцца новаму аб’екту, — адзначыў А. Церахаў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула