БЕЛ Ł РУС

Пяць службовых асоб беларускіх прадпрыемстваў злавілі на хабары

22.07.2025 / 12:21

Nashaniva.com

Супрацоўнікі аддзела па барацьбе з эканамічнай злачыннасцю выявілі факты атрымання хабару службовымі асобамі прадпрыемстваў аграпрамысловага комплексу і лясной гаспадаркі Мінскай, Брэсцкай і Віцебскай абласцей, паведамляе прэс-служба МУС.

Паведамляецца, што падазраваныя рэгулярна атрымлівалі грошы ад прадстаўніка камерцыйнай фірмы за лабіраванне яго інтарэсаў: заключэнне дагавораў на рамонт сельскагаспадарчай тэхнікі, падпісанне актаў прыёмкі і своечасовую аплату работ. Памер траншаў дасягаў некалькіх тысяч рублёў.

У дачыненні да пяці службовых асоб і бізнесмена пракуратура распачала крымінальныя справы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула