БЕЛ Ł РУС

Жанчына ў кафэ ў Грузіі сыграла для наведвальнікаў «Завіруху» ВІДЭА

22.07.2025 / 12:23

Nashaniva.com

А пасля замілавала і яшчэ адной знаёмай беларусам мелодыяй.

Скрыншот відэа ў тыктоку

Беларуска падзялілася відэа, як іх кампанію нечакана сустрэлі ў RadioCaFe ў Тбілісі, сталіцы Грузіі. За піяніна сядзела жанчына, якая пацікавілася, адкуль наведвальнікі, а пасля сыграла для іх «Завіруху» — песню, якія многія ведаюць у выкананні Аляксандра Ціхановіча і Ядвігі Паплаўскай.

Цікава, што ў каментарах да відэа не ўсе адгадалі песню. Некаторыя рашылі, што гэта нешта са «Сватоў», а іншым мелодыя нагадала «Дзяўчонку-дзяўчоначку» Жэні Белавусава.

А жанчына за піяніна выканала яшчэ адзін любімы беларусамі хіт — «Белавежскую пушчу» ансамбля «Песняры».

@yanncheers

♬ оригинальный звук - yanncheers

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула