БЕЛ Ł РУС

Трамп плануе вывесці ЗША з ЮНЕСКА

22.07.2025 / 13:19

Nashaniva.com

Прэзідэнт Трамп плануе вывеcці ЗША з ЮНЕСКА з-за «антаамерыканскага вектара» арганізацыі, паведамляе газета New York Post.

Фота: Alex Brandon / AP

Намесніца прэс-сакратара Белага дома Анна Келі заявіла The New York Post, што арганізацыя падтрымлівае «супярэчлівыя, такія, што распальваюць варожасць, культурныя і сацыяльныя мэты», якія «цалкам супярэчаць здароваму сэнсу» і палітыцы ўлады Злучаных Штатаў.

У адміністрацыі ЗША не згодныя з палітыкай ЮНЕСКА ў галіне разнастайнасці, роўнасці і інклюзіўнасці і лічаць арганізацыю прадузятай з-за «прапалесцінскіх і пракітайскіх» настрояў, сказала Келі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула