БЕЛ Ł РУС

На плошчы Якуба Коласа ў Мінску прыбралі знакамітую тратуарную плітку з васількамі

22.07.2025 / 14:12

Nashaniva.com

Незвычайную плітку выклалі амаль 25 гадоў назад. Але цяпер вырашылі цалкам замяніць, пiша Blizko.by.

Тут і ніжэй фота: Blizko.by

На плошчы Якуба Коласа ў Мінску ідзе замена тратуарнай пліткі. У выніку зніклі апошнія васількі — выкладзеныя блакітнай пліткай кветкі.

Незвычайная плітка з'явілася на плошчы ў 2001 годзе. Тады планавалася запусціць даўно непрацуючыя фантаны, а разам з тым замяніць пакрыццё самай плошчы. Рабочыя выклалі блакітнай пліткай гіганцкія кветкі.

Чвэрць стагоддзя таму гэта выглядала свежа і незвычайна, многія мінчане і госці сталіцы прыязджалі на плошчу спецыяльна, каб паглядзець на гэтыя бетонна-плітачныя васількі. Да лета 2024-га ад былой прыгажосці мала што засталося. Прама перад помнікам пісьменніку і героям яго твораў плітку замянілі на новую — розных адценняў шэрага колеру.

Некалькі кветак уцалела бліжэй да ўсходняга краю плошчы, насупраць басейна «Алімп». Праўда, за два з лішкам дзесяцігоддзі плітка страціла колер і з блакітнай стала нейкай шэрай. Гэта характэрная ўласцівасць тратуарнай пліткі: каляровая губляе колер, шэрая проста цямнее і чарнее.

Цяпер на плошчы ідзе чарговая замена пліткі. Рабочыя прыбралі самыя апошнія васількі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула