Падчас урагану ў Магілёве вецер знёс сабачую будку разам з сабакам
Раней паведамлялася пра тое, што падчас моцнага ўрагану, які пранёсся над Магілёўшчынай 10 ліпеня, у адной жанчыны за тры кіламетры знесла норкавае футра. Аднак жа незвычайныя выпадкі гэтым не абмяжоўваліся, паведамілі на тэлеканале АНТ.
Скрыншот з відэа АНТ
У той жа самы дзень у тым жа Магілёве ураган прыхапіў з аднаго з падворкаў будку разам з сабакам у ёй.
Гаспадар жывёліны прызнаецца: у сабакі ў выніку ўсё добра, нягледзячы на тое, што яго разам з будкай занесла далёка ў поле.
«Сабака Белка, а гэта яе ракета», — жартуе з гэтай нагоды гаспадар жывёліны.
Чытайце таксама:
З-за ўрагану на Магілёўшчыне прыйдзецца высекчы 18 квадратных кіламетраў лесу
Магутны ўраган пашкодзіў шэсць ліній Магілёўскай ЦЭЦ
У Магілёве падчас непагадзі жанчыну забіла дрэвам, яшчэ чатыры чалавекі пацярпелі