БЕЛ Ł РУС

Пад Мінскам скончылі будаўніцтва смеццяперапрацоўчага завода

23.07.2025 / 8:25

Nashaniva.com

Будаўніцтва завода па перапрацоўцы смецця на палігоне «Трасцянецкі» завершана, цяпер там выконваюцца пуска-наладачныя работы, расказаў генеральны дырэктар прадпрыемства «Мінскбуд» Аляксандр Церахаў.

— Гэта сапраўды доўгачаканы аб’ект, — падкрэсліў А. Церахаў. — Сістэма абыходжання з адкідамі ў сталіцы сфарміравана ўжо не першы год. А будаўніцтва такога завода — патрабаванне часу, таму мы вельмі рады, што гэтае прадпрыемства апынулася ў партфелі заказаў нашай арганізацыі. Сёння аб’ект пабудаваны, праводзяцца пуска-наладачныя работы.

Паводле слоў генеральнага дырэктара «Мінскбуд», будаўніцтва завода — чарговы крок у экалагічным падыходзе да абыходжання з адкідамі ў горадзе. Там прадугледжана выкананне ручной сарціроўкі на пачатковым этапе з наступным паўаўтаматычным падзелам другасных матэрыяльных рэсурсаў па відах і, у выніку, з выдзяленнем RDF-паліва.

— Аб’ект дазволіць забяспечыць больш шырокае ўключэнне другасных матэрыяльных рэсурсаў у гаспадарчы абарот, — адзначыў А. Церахаў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула