БЕЛ Ł РУС

Зяленскі падпарадкаваў антыкарупцыйныя ведамствы пракуратуры — людзі выйшлі на пратэсты

23.07.2025 / 9:47

Nashaniva.com

Прэзідэнт Украіны падпісаў законапраект, які фактычна падпарадкоўвае незалежныя антыкарупцыйныя органы Нацыянальнага антыкарупцыйнага бюро Украіны (НАБУ ) і Спецыялізаванай антыкарупцыйнай пракуратуры (САП) генеральнаму пракурору. У Вярхоўнай Радзе яго падтрымалі пераважна народныя дэпутаты ад «Слугі народа», «АПЗЖ» і «Бацькаўшчыны».

Згодна з законам, падпісаным Зяленскім, генеральны пракурор зможа: перадаваць паўнамоцтвы пракурора САП іншым пракурорам; патрабаваць матэрыялы любых спраў і перадаваць іх іншым пракурорам; даваць НАБУ пісьмовыя ўказанні, абавязковыя да выканання; перадаваць крымінальныя справы НАБУ іншым органам дасудовага расследавання, піша «Украінская праўда».

Зяленскі пракаментаваў сітуацыю вакол НАБУ і САП, заявіўшы, што антыкарупцыйная сістэма працягне працаваць, але без расійскага ўплыву.

Ён адзначыў, што сустрэўся з кіраўніцтвам НАБУ, САП і СБУ, каб абмеркаваць выклікі апошніх дзён. Паводле яго слоў, неабходна ачысціць сістэму ад расійскага ўплыву і дамагчыся большай справядлівасці.

@nnmediareport В Украине протесты против закона о НАБУ и САП, который подписал Зеленский. Но что это значит? #зеленский #зеленскийпрезидент #украина #набу #коррупция ♬ Powerful dark futuristic science fiction film music(1536393) - Azure Glitch

«Вядома, НАБУ і САП будуць працаваць. Важна, што генеральны пракурор настроены на тое, каб ва Украіне сапраўды забяспечвалася непазбежнасць пакарання для тых, хто ідзе супраць закона», — заявіў прэзідэнт Украіны.

Таксама ён падкрэсліў, што старыя справы, уключаючы карупцыю на мільярды і ўцечку даных расіянам, павінны быць расследаваны, а беглыя чыноўнікі — прыцягнуты да адказнасці.

Пасля галасавання ў буйных украінскіх гарадах людзі выйшлі на акцыі пратэсту з заклікам ветаваць закон.

Мітынгі прайшлі і Кіеве, Львове, Адэсе, Дняпры і нават, нягледзячы на абстрэлы, у Сумах.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула