19-гадовы хлопец у слухаўках загінуў у Слоніме пад цягніком
Ён пераходзіў рэйкі не на пешаходным пераходзе.
19 ліпеня ў 20:14 у Слоніме ў раёне вул. Фабрычнай на чыгунцы адбылася трагедыя.
Пад коламі пасажырскага цягніка Гродна — Мінск загінуў дзевятнаццацігадовы малады чалавек, які спрабаваў перайсці чыгунку па несанкцыянаваным пераходзе. Машыніст спрабаваў тармазіць на хуткасці 70 км/г і зачапіў хлопца вагонам.
Як расказаў афіцыйны прадстаўнік УУС Гродзенскага аблвыканкама Яраслаў Васілеўскі, трагедыі можна было б пазбегнуць, выконваючы элементарныя правілы бяспечных паводзінаў.
Па-першае, абсталяваны пешаходны пераход праз рэйкі знаходзіцца за дзвесце метрах ад несанкцыянаванага.
Там добрая бачнасць і для пешаходаў, і для машыністаў — ёсць час адрэагаваць у выпадку няштатнай сітуацыі.
Месца ж трагедыі знаходзіцца недалёка ад закруглення шляхоў, з-за якога цягнік з’яўляецца рэзка, ужо з набранай хуткасцю. У тым выпадку яна складала каля 70 км/г.