БЕЛ Ł РУС

Сырскі папрасіў Трампа дапамагчы Украіне перанесці вайну на тэрыторыю Расіі

23.07.2025 / 12:1

Nashaniva.com

«Яны [расіяне] нацэлены практычна на ўсё — аэрадромы, населеныя пункты, аб’екты інфраструктуры. Таму, вядома, нам патрэбныя пастаўкі балістычных ракет, каб мець магчымасць даць праціўніку годны адпор», — сказаў Галоўнакамандуючы УСУ.

Фота: Getty Images

Галоўнакамандуючы Узброенымі сіламі Украіны Аляксандр Сырскі ў інтэрв’ю газеце The Washington Post, апублікаваным 23 ліпеня, заклікаў ЗША і Еўропу паставіць украінскім вайскоўцам дальнабойныя ракеты і дазволіць выкарыстоўваць іх супраць Расеі.

Паводле Сырскага, калі Украіна атрымае вялікую колькасць ракет сярэдняй і вялікай далёкасці, уключаючы амерыканскія ATACMS і нямецкія Taurus, то УСУ змогуць запаволіць вытворчасць расійскай зброі, атакуючы расійскія прадпрыемствы па вытворчасці ракет і беспілотнікаў.

«Яны [расіяне] нацэленыя практычна на ўсё — аэрадромы, населеныя пункты, аб’екты інфраструктуры. Таму, вядома, нам патрэбныя пастаўкі балістычных ракет, каб мець магчымасць даць праціўніку годны адпор. Наяўнасць любой ракетнай зброі само па сабе стрымліваючы фактар. Я спадзяюся, што дзякуючы пазіцыі прэзідэнта Трампа гэты працэс будзе значна прасцейшы і… у нас не будзе тых цяжкасцей, якія былі раней», — заявіў Сырскі.

Галоўком УСУ адмовіўся каментаваць, ці засталіся ва Украіны ў запасе ракеты ATACMS. Пры гэтым Сырскі сказаў, што Украіне бракуе 155-мм артылерыйскіх снарадаў і бронетэхнікі.

«У нас ёсць высокаматываваныя і мужныя салдаты, якія могуць рухацца наперад, але ім патрэбны сучасныя і надзейныя сродкі аховы», — дадаў ён.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула