БЕЛ Ł РУС

Білі табурэткай і тушылі недапалкі аб цела. Іншаземцы ў Мінску выкралі індыйца і вымагалі ў яго грошы

23.07.2025 / 16:21

Nashaniva.com

Мужчыны паабяцалі індыйцу дапамагчы трапіць у Еўрасаюз. Але гэта была пастка.

У Мінску двух іншаземцаў будуць судзіць за выкраданне чалавека і вымаганне. У снежні 2024 года яны завабілі да сябе ў кватэру яшчэ аднаго іншаземца. Мужчыны — аднаму 29 гадоў, другому 21 — паабяцалі яму дапамагчы трапіць у Еўрасаюз.

Але гэта была пастка. Іначаземцы зачынілі сваю ахвяру ў ванным пакоі і пачалі яго катаваць ды вымагаць грошы. Фігуранты прымусілі пацярпелага цалкам зняць вопратку, нанеслі не менш за 24 удары нагамі, металічнай трубой і ножкай ад табурэткі, не менш за 13 парэзаў нажом, а таксама патушылі аб мужчыну недапалак цыгарэты.

Мужчыны патрабавалі ў пацярпелага і яго маці 2 мільёны індыйскіх рупій, то-бок 81 тысячу рублёў. Пракуратура не раскрывае грамадзянства затрыманых і пацярпелага, але па ўскосных даных можна меркаваць, што выкрадзены быў індыйцам.

Ці ўдалося нападнікам атрымаць грошы, невядома. Але іх урэшце затрымалі і будуць судзіць. Пра лёс пацярпелага пракуратура таксама нічога не паведамляе.

Чытайце таксама:

На Случчыне двое пакістанцаў вымагалі грошы ў індыйца

Беларускага таксіста ўзялі ў закладнікі ў Варшаве

Жыхара Клецка асудзілі за выкраданне мігрантаў і вымаганне з іх грошай

Каментары да артыкула