Мінадукацыі змясціла на вокладку падручніка фота з «Нашай Нівы». Людзі, якія на ім — палітэмігранты
Фотамастачка Ірына Арахоўская, якая ў свой час працавала ў «Нашай Ніве», заўважыла, што адно са зробленых ёй фота тых часоў без узгаднення змясцілі на вокладцы беларускага афіцыйнага падручніка па французскай мове.
«На першым здымку падручнік па французскай за 9 клас ад Міністэрства адукацыі Беларусі. Другая карцінка — маё фота для «Нашай Нівы». Міністэрства адукацыі не звярталіся да мяне па дазвол на выкарыстання фота, а проста скралі яго сабе на вокладку», — напісала Арахоўская.
Пры гэтым вернікі-баптысты Тарас і Юлія Цялькоўскія, якія сталі героямі той публікацыі 2017 года, пасля 2020 года былі вымушаныя, як і сотні тысяч беларусаў, пакінуць радзіму. «Наша Ніва» пра іх неаднаразова пісала ў 2022 і 2023 гадах.
Чытайце таксама:
Пастар праедзе ўздоўж мяжы Беларусі 1000 км у падтрымку палітвязняў
Беларусы адкрылі ў Варшаве сваю царкву
Беларус-пастар выйграў вялікі забег у Польшчы. Пасля гэтай гутаркі вы яго дакладна палюбіце
Забег у Варшаве выйграў палітуцякач з Беларусі, баптысцкі пастар Тарас Цялькоўскі