БЕЛ Ł РУС

Расія ўдарыла па некалькіх абласных цэнтрах Украіны

24.07.2025 / 7:21

Nashaniva.com

У ноч на 24 ліпеня расійскія акупанты нанеслі ракетны ўдар па Чаркасах, у выніку чаго ў горадзе ўзніклі пажары, ёсць параненыя.

У Адэсе загарэўся легендарны рынак «Прывоз

Пра гэта паведаміў кіраўнік Чаркаскай абласной ваеннай адміністрацыі Ігар Табурэц. «Ракетная атака на абласны цэнтр. Маем некалькі пажараў па горадзе. Усе службы працуюць. Паводле папярэдніх даных, шасцёра траўмаваных», — паведаміў ён і паабяцаў больш інфармацыі пазней.

У абласным цэнтры адчуваліся збоі ў электразабеспячэнні і працы інтэрнэту. Пазней Табурэц дадаў, што пажары па горадзе ліквідаваны, піша УНІАН.

Паводле свежых даных ад мэра Чаркас Анатоля Бандарэнкі, колькасць параненых павялічылася. «Маем сямёх пацярпелых, якія звярнуліся па медыцынскую дапамогу, сярод іх — адно дзіця», — удакладніў ён.

Акрамя таго, у выніку атакі на Адэсу загарэўся легендарны рынак «Прывоз».

У Дзяржаўнай службе надзвычайных сітуацый паведамілі, што «выратавальнікі ліквідуюць наступствы расійскага тэрору і стараюцца выратаваць ад агню такое значнае для адэсітаў і кожнага турыста месца».

Таксама варожыя беспілотнікі атакавалі Мікалаеў, з-за чаго ў горадзе ўзніклі пажары. Пра гэта паведаміў кіраўнік Мікалаеўскай АВА Віталь Кім у Telegram. Паводле ягоных даных, на гэты момант паведамленняў пра параненых не паступала.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула