БЕЛ Ł РУС

У Беларусь афіцыйна прыйшоў новы кітайскі аўтамабільны брэнд. Што за ён

24.07.2025 / 13:3

Nashaniva.com

У Мінску адкрыўся першы афіцыйны аўтасалон Changan. Там будуць прадстаўлены чатыры мадэлі маркі.

Фота: скрыншот з сайта changan.by

Самая даступная мадэль Changan у Беларусі — гэта красовер UNI-S. Цэны на яго пачынаюцца з 82 800 рублёў, што складае каля 28 300 даляраў па бягучым курсе за аўто ў камплектацыі Comfort.

Самы дарагі варыянт у камплектацыі Tech каштуе ад 88 200 рублёў (каля 30 100 даляраў). Ва ўсіх выпадках, незалежна ад камплектацыі, машыны маюць толькі пярэдні прывад і турбіраваны бензінавы рухавік аб’ёмам 1,5 літра і магутнасцю 181 к.с., які працуе ў пары з 7-ступенчатым аўтаматам.

Цэны на купе-красовер UNI-T пачынаюцца з 89 200 рублёў (каля 30 500 даляраў). Пад капотам у яго таксама 1,5-літровы рухавік і 7-ступенчаты аўтамат. Праўда, магутнасць рухавіка меншая — 167 к.с.

Changan UNI-T. Фота: скрыншот з changan.by

У лінейцы Changan ёсць не толькі красоверы, але і хэтчбэк. Пад капотам у яго таксама 1,5-літровы турбаматор і 7-ступенчаты аўтамат. Цэны на мадэль UNI-V пачынаюцца з 89 700 рублёў (каля 30 600 даляраў).

Самая дарагая мадэль — UNI-K. У адрозненне ад іншых мадэляў, гэты красовер мае ўжо 2-літровы рухавік на 226 к.с., поўны прывад і 8-ступенчаты аўтамат.

Цэны на яго стартуюць з 108 800 рублёў (каля 37 000 даляраў) за версію Comfort і да 118 500 (каля 40 500 даляраў) за аўтамабіль у топавай камплектацыі Tech.

Адметна, што ў лінейцы беларускага дылера — аўтамабілі, якія працуюць выключна на бензіне, а не гібрыды або «электрычкі», як гэта часта бывае з аўто кітайскіх брэндаў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула