Сярэдні заробак «бруднымі» складае 911 даляраў
Сярэдні заробак у чэрвені «бруднымі» склаў 2717,8 рубля, паведамляе Белстат. У параўнанні з маем ён вырас на 65,5 рубля.
Калі ж браць сярэдні курс даляра за чэрвень, то сярэдні заробак будзе 911 даляраў (у мінулым месяцы — 880 даляраў).
«Чыстымі» заробак будзе 2337,3 рубля, або 783,5 даляра.
У Мінску сярэдні заробак «бруднымі» склаў 3598,2 рубля (гэта — 1206 даляраў), або 3094,4 рубля чыстымі (1037 даляраў).