БЕЛ Ł РУС

Эстонія пажыццёва забараніла ўезд у краіну Лукашэнку і яшчэ 272 асобам

24.07.2025 / 12:59

Nashaniva.com

Урад Эстоніі ў чацвер прыняў рашэнне зрабіць санкцыі супраць Беларусі бестэрміновымі, працягнуўшы забарону на ўезд для ключавых прадстаўнікоў беларускага рэжыму, паведамляе err.ee

Фота: Sergei Bobylev, Sputnik, Kremlin Pool Photo via AP

Ініцыятыву ўнёс міністр замежных спраў Маргус Цахкна, падкрэсліўшы, што сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі застаецца нязменнай, а падтрымка Мінскам расійскай агрэсіі супраць Украіны толькі ўзмацняе неабходнасць ціску.

«На працягу амаль пяці гадоў пасля ўвядзення санкцый у Беларусі не адбылося станоўчых зменаў. Мы не можам закрываць вочы на працяглыя рэпрэсіі, таму санкцыі павінны заставацца без абмежавання па тэрміне», — заявіў Цахкна, словы якога перадала прэс-служба МЗС Эстоніі.

Па загадзе міністра, у спісе асобаў, на якіх распаўсюджваюцца санкцыі, значацца 273 чалавекі, у тым ліку высокапастаўленыя чыноўнікі, суддзі, сілавікі, прапагандысты і набліжаныя да Аляксандра Лукашэнкі. У тым ліку і сам Лукашэнка, якога ні Эстонія, ні шэраг іншых краін ЕС не лічаць легітымным кіраўніком дзяржавы.

Санкцыі ўпершыню былі ўведзеныя Эстоніяй у 2020 годзе на фоне масавых пратэстаў пасля прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі. Раней яны некалькі разоў падаўжаліся і былі часовымі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула