БЕЛ Ł РУС

У барацьбу з дармаедамі ўключыліся ваенкаматы. Прычым выклікаюць нават тых, хто працуе

24.07.2025 / 14:16

Nashaniva.com

У Жлобіне сабралі ваеннаабавязаных, якія звольніліся пасля тэрміновай службы, каб правесці з імі прафілактычнае мерапрыемства. 

Фота: Новы дзень

Больш за 100 хлопцаў, што адслужылі ў арміі, зноў выклікалі ў раённы ваенкамат, дзе 23 ліпеня прайшло «мерапрыемства папераджальна-прафілактычнага характару», як піша газета райвыканкама, піша «Флагшток».

Каб «дапамагчы з выбарам прафесіі», ваенкам запрасіў на сустрэчу прадстаўнікоў сілавога блоку раёна (супрацоўнікаў міліцыі, работнікаў раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях), а таксама прадпрыемстваў раёна. Пры гэтым большая частка з тых, хто адслужыў у арміі, ужо ўладкаваліся на працу, адзначаецца ў публікацыі.

Але іх таксама выклікалі ў ваенкамат — для таго, каб прадстаўнікі суда і пракуратуры распавялі ім пра «найбольш часта сустракальныя правапарушэнні і злачынствы і адказнасць вінаватых асоб». Такую прафілактыку патлумачылі тым, што «звольненыя ў запас вайскоўцы працяглы час не сутыкаліся з паўсядзённымі клопатамі грамадзянскага жыцця».

Раней масавую «апрацоўку» афіцыйна непрацаўладкаваных пачалі праводзіць раённыя аддзелы міліцыі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула