Расія ўдарыла па цэнтры Харкава авіябомбамі: загарэліся аўтамабілі, ёсць пацярпелыя
Расія нанесла ўдар двума кіруемымі авіябомбамі па жылой забудове цэнтру Харкава.
«На адной з лакацый выбіты шыбы ў шматкватэрных дамах, лакалізаваны пажар сямі аўтамабіляў. На іншай — у гаражным кааператыве пашкоджаны гаражы і легкавыя аўтамабілі. Таксама ў выніку ўдару загарэлася грамадзянскае прадпрыемства», — паведаміла адміністрацыя горада.
Колькасць пацярпелых павялічылася да 33 чалавек. Сярод іх — 10-гадовая дзяўчынка, 17-гадовы хлопец і дзяўчына, а таксама немаўля — дзяўчынка ва ўзросце 28 дзён атрымала вострую рэакцыю на стрэс.