БЕЛ Ł РУС

На выездзе з Мінска ДТЗ, фура перакрыла некалькі палос. Рух ускладнены

24.07.2025 / 15:5

Nashaniva.com

З-за ДТЗ на Смілавіцкім тракце ўскладнены рух транспарту з боку вуліцы Сяліцкага ў напрамку пасёлка Сосны.

Мяркуючы па фота, адразу некалькі палос перакрыты грузавым аўтамабілем, пашкоджана раздзяляльная агароджа, піша Onliner.by.

У каментарах кіроўцаў на «Яндэкс.Картах» пацвярджаецца, што перакрытыя другі і трэці рады. На ўчастку ад вуліцы Сяліцкага да развязкі на Сосны назіраецца затор.

— У сувязі са скапленнем транспарту на Смілавіцкім тракце рух грамадскага транспарту ажыццяўляецца з парушэннем графіка да 23 хвілін, — паведамляе «Мінсктранс».

Відавочца даслаў відэа з месца здарэння, на якім бачна, што праезд магчымы толькі па крайняй правай паласе і абочыне. Ён таксама пацвердзіў, што затор пачынаецца з Шабаноў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула