БЕЛ Ł РУС

Святлана і Сяргей Ціханоўскія возьмуць удзел у акцыі ў падтрымку Украіны ў Вільні

24.07.2025 / 15:18

Nashaniva.com

28 ліпеня спаўняецца 1250 дзён з пачатку поўнамаштабнай агрэсіі Расіі супраць Украіны. У гэты дзень на Кафедральнай плошчы ў Вільні пройдзе ўжо 148-ы штотыднёвы мітынг салідарнасці.

Фота: Белсат

У акцыі возьмуць удзел Святлана і Сяргей Ціханоўскія. Кіраўніца Кабінета выступіць з кароткай прамовай у самым пачатку мерапрыемства, паведамляе Аб'яднаны пераходны кабінет.

Кафедральная плошча, Вільня
28 ліпеня (панядзелак), 18:30

«Падтрымка Украіны і асуджэнне расійскай агрэсіі гэта прынцыповая пазіцыя беларускага дэмакратычнага руху. Перамога Украіны мае ключавое значэнне для бяспекі ў рэгіёне і для будучыні Беларусі», — кажа Святлана Ціханоўская.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула