Згарэла адна з культавых «сініх цэркваў» Берасцейшчыны
Бяда здарылася ў Сцяпанках Жабінкаўскага раёна.
Царква ў Сцяпанках Жабінкаўскага раёна згарэла 24 ліпеня 2025 года.
Свята-Міхайлаўская царква ў вёсцы Сцяпанкі — помнік драўлянага дойлідства, пабудаваны ў 1780 годзе ў стылі барока. Царква мела статус гісторыка-культурнай каштоўнасці рэспубліканскага значэння.
Гэта была адна з тых «сініх цэркваў» Берасцейшчыны, якія прапаноўвалася ўключыць у спіс сусветнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА.
Царква ў Сцяпанках у 2019 годзе. Фота: Наша Ніва
Будынак меў прамавугольную форму з купалам, званіцай і вітражамі. Унутры вылучаліся калоны, скляпенная столь і трох'ярусны іканастас XIX стагоддзя. Над уваходам — хоры.
Царква ў Сцяпанках у 2019 годзе. Фота: Наша Ніва
Звон з царквы ў Сцяпанках. Фота: Наша Ніва