БЕЛ Ł РУС

У Гарадоцкім раёне залевай размыла дарогу

24.07.2025 / 20:23

Nashaniva.com

У Віцебскай вобласці пасля моцнай залевы было пашкоджана пакрыццё адной з дарог.

Скрыншот з відэа

У Даўгапольскім сельсавеце Гарадоцкага раёна, ва ўрочышчы Зарэчча, ліўневыя дажджы размываюць аўтамабільную дарогу Н-2504, якая вядзе з Гарадка ў Селішча. Цяпер там ідуць аднаўленчыя работы.

Паводле Віцебскага гідраметцэнтра, у пятніцу 25 ліпеня на большай частцы вобласці чакаюцца навальніцы і моцныя дажджы. У сувязі з гэтым абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі. За мінулую ноч у рэгіёне выпала да 8 мм ападкаў.

Чытайце таксама:

Праз залеву спыніўся транспарт на некаторых участках у Мінску

Кнігарня з беларускімі кнігамі ў Вільні, якая перажыла патоп, просіць дапамогі

У мінскай Серабранцы размыла мост з веладарожкай

Каментары да артыкула