Мінскае «Дынама» без шанцаў прайграла албанскай «Эгнаціі»
Беларускі клуб у першым матчы другога раўнду кваліфікацыі Лігі канферэнцый прайграў у Венгрыі з лікам 0:2.
Скрыншот відэа Беларусь-5
У першым тайме забіў паўабаронца «Эгнаціі» Рэгі Лушк'я, а ў канцы другога тайма івуарыйскі форвард Сумайла Букаёка.
Нагадаем, што гродзенскі «Нёман» сёння выйграў у гасцях у славацкіх «Кошыцаў» 3:2, а жодзінскае «Тарпеда-БелАЗ» згуляла ўнічыю з «Макабі» з Хайфы — 1:1.
Гульні ў адказ пройдуць 31 ліпеня.