БЕЛ Ł РУС

«Казахстанскі квартал» і новабудоўлі ў Чыжоўцы, Масюкоўшчыне, Лошыцы. Як будзе забудоўвацца Мінск

25.07.2025 / 8:28

Nashaniva.com

У сталіцы налічваецца 25 маштабных пляцовак забудовы, пра гэта ў эфіры праграмы «Гаворыць і паказвае Мінск» расказаў генеральны дырэктар аб'яднання «Мінскбуд» Аляксандр Церахаў, паведамляюць Мінск-навіны.

Так павінен выглядаць «Казахстанскі квартал»

— Безумоўна, Мінск развіваецца. Задача на 2025 год вызначана — узвесці звыш 700 тыс. кв. м жылля, — удакладніў А. Церахаў. — Калі гаварыць пра маштабныя плямы забудовы, то ў Мінску іх больш за 25. Акрамя горада-спадарожніка Смалевічаў і жылога раёна Сокал, будаўніцтва будзе весціся ў Чыжоўцы, Масюкоўшчыне, Лошыцы і не толькі. Працягне развівацца Сонечны.

Вядома, узводзіцца і камерцыйнае жыллё. Напрыклад, рэалізуецца інвестыцыйны праект малапавярховай забудовы ўздоўж вул. Парніковай. Там размесцяцца тры таунхаусы, крыху больш за сотню індывідуальных дамоў.

— Работы ўжо пачаты, практычна завершана пракладка інжынерна-транспартнай інфраструктуры, прыступілі да будаўніцтва першых будынкаў. Рэалізоўваць жыллё плануем праз аўкцыёны, а таунхаусы — па прынцыпе долевага будаўніцтва. Прадугледжваецца, што ў 2026 годзе гэтая пляцоўка будзе цалкам забудавана, уключаючы ўсе неабходныя атрыбуты: асфальтавае пакрыццё, праезды, тратуары, ліўнёвую каналізацыю, асвятленне. Усё будзе як у горадзе, але максімальна набліжана да прыроды, — патлумачыў гендырэктар «Мінскбуд».

Яшчэ адзін цікавы праект — «Казахстанскі квартал». Ён вырасце на месцы вытворчай тэрыторыі ў раёне вуліц Чыгуначнай — Дубравінскай — Грушаўскай — Прамой.

— Там праведзены знос будынкаў і збудаванняў, цяпер вядзецца падрыхтоўка тэрыторыі, — дадаў А. Церахаў. — Дамы будуць узведзены ў серыях МАПІДа. Іх адметнай рысай стане каларытнае афарбаванне фасаду. Жыллё пераважна прызначана для тых, хто мае патрэбу.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула