БЕЛ Ł РУС

У чацвер машына ўрэзалася ў фасад жылога дома

25.07.2025 / 10:16

Nashaniva.com

У чацвер паблізу дома №24 па вуліцы Чарвякова ў Мінску адбылося дарожна-транспартнае здарэнне з удзелам двух легкавых аўтамабіляў.

У выніку сутыкнення адзін з аўтамабіляў з’ехаў з праезнай часткі і апынуўся на тратуары каля жылога дома.

На фота з месца здарэння відаць: чорны седан з пашкоджанай задняй часткай застаўся на дарозе, у той час як другі аўтамабіль — блакітны — вылецеў на газон і спыніўся каля сцяны жылога будынка.

«Па папярэдняй інфармацыі, каля 18:40 63-гадовы кіроўца аўтамабіля Mercedes, рухаючыся па вул. Асіпенкі, пры павароце налева на вул. Чарвякова не пераканаўся ў бяспецы манеўру і здзейсніў сутыкненне з аўтамабілем Skoda, які ад удару выехаў за межы праезнай часткі і здзейсніў наезд на фасад будынка. У выніку ДТЗ ніхто не пацярпеў. Транспартныя сродкі атрымалі механічныя пашкоджанні», — паведамілі ў ДАІ Мінска.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула