БЕЛ Ł РУС

Рамзан Кадыраў ледзь не патануў на адпачынку ў Турцыі

25.07.2025 / 10:32

Nashaniva.com

Кадыраў раптоўна пачаў захлынацца пасля таго, як зайшоў у ваду.

Рамзан Кадыраў. Фота: Getty Images

Кіраўнік Чачні, якога ўчора выратавалі супрацоўнікі берагавой аховы ў Бодруме, быў дастаўлены ў бальніцу на хуткай дапамозе, піша Haberler.com.

Інцыдэнт адбыўся ў пяцізоркавым гатэлі ў раёне Кайнар у Бодруме ў пасляабедзенны час 24 ліпеня.

Рамзан Кадыраў раптоўна пачаў захлынацца пасля таго, як зайшоў у ваду.

Персанал, які знаходзіўся побач і заўважыў сітуацыю, выклікаў медыцынскія службы. Каманды, што хутка прыбылі на месца, аказалі дапамогу.

Кадыраў пасля быў дастаўлены ў прыватную бальніцу на хуткай дапамозе. Паводле атрыманай інфармацыі, кіраўнік Чачні, якому аказваюць лячэнне ў бальніцы, знаходзіцца ў добрым стане. Яму нічога не пагражае.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула