Жонка пасла ў Турцыі і былога прэс-сакратара МЗС Глаза больш не вядзе ранішні эфір на БТ
Але з тэлебачання не сыходзіць.
Ганна Квілорыя. Фота: інстаграм
Тэлевядучая Ганна Квілорыя пакідае праграму «Добрай раніцы, Беларусь!» на БТ. Яна працавала там пяць гадоў. Замест яе будзе спявачка Хелена Мераі.
Пры гэтым на тэлеканале «Беларусь 1» Квілорыя застаецца, але ў іншым фармаце.
Муж тэлевядучай — пасол Беларусі ў Турцыі і былы прэс-сакратар МЗС Анатоль Глаз. Паслом яго прызначылі ў студзені 2025 года. Ганна Квілорыя цяпер жыве на дзве краіны.
Ганна Квілорыя і Анатоль Глаз. Фота: інстаграм