БЕЛ Ł РУС

На 8-гадовым хлопчыку загарэлася адзенне, калі ён смажыў хлеб

25.07.2025 / 11:26

Nashaniva.com

 Няшчасны выпадак здарыўся ўчора ў Горках.

Фота: СК

Вечарам 24 ліпеня 8-гадовы хлопчык застаўся са сваім старэйшым братам, пакуль іх маці з сястрой ненадоўга выйшлі з дому, паведамляе Следчы камітэт.

У адсутнасць дарослых дзеці вырашылі падсмажыць хлеб на патэльні. Старэйшы брат уключыў газавую канфорку, паставіў на яе патэльню для нагрэву і на кароткі час выйшаў з кухні. У гэты момант 8-гадовы падышоў блізка да пліты, і раптам яго майка загарэлася.

Дзіця з апёкамі цела знаходзіцца ў бальніцы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула