БЕЛ Ł РУС

Кожны сёмы жыхар Славакіі падтрымлівае далучэнне да Расіі — апытанне

25.07.2025 / 19:40

Nashaniva.com

Паводле апытання, праведзенага агенцтвам SCIO, амаль кожны сёмы жыхар Славакіі (14%) адкрыта падтрымлівае ідэю далучэння краіны да Расіі. Яшчэ 18% таксама разглядаюць такую магчымасць, хоць і без выразнай падтрымкі, піша «Еўрапейская праўда».

Здымак ілюстрацыйны. Фота: rg.ru

Такім чынам, кожны трэці апытаны дапускае, што Славакія ў будучыні можа стаць часткай Расійскай Федэрацыі.

Найбольшую падтрымку гэтаму выказваюць студэнты і беспрацоўныя, што, па меркаванні аналітыкаў, звязана не столькі з палітычнымі перакананнямі, колькі з эканамічнай няўпэўненасцю і расчараваннем у празаходнім курсе краіны.

Таксама апытанне выявіла моцны грамадскі падзел у пытанні вайсковага нейтралітэту Славакіі. Каля 32,5% рэспандэнтаў выказаліся супраць нейтралітэту, калі ён прывядзе да пагаршэння жыцця. А вось 15% падтрымліваюць нейтралітэт незалежна ад наступстваў.

Найбольш актыўна супраць далучэння да Расіі выступаюць жыхары Жылінскага краю на поўначы краіны, але менавіта там і больш за ўсё тых, хто падтрымлівае ідэю нейтралітэту.

Нядаўна прэм’ер-міністр Славакіі Роберт Фіца заявіў, што нейтральны статус краіны быў бы для яе выгадным ва ўмовах сучаснай міжнароднай сітуацыі.

Чытайце таксама:

Фіца: Славакія здымае вета з 18-га пакета санкцый ЕС супраць Расіі

«Славакія і Сербія перамогуць!» Вучыч і Фіца запісалі відэа на фоне Крамля

«Расія ніколі нас не падманвала, у адрозненне ад Украіны». Славацкі прэм'ер пагардліва выказаўся пра Зяленскага і ўкраінцаў

Каментары да артыкула