БЕЛ Ł РУС

У Быхаве загадчыца аптэкі «зарабіла» больш за 90 тысяч рублёў на махінацыях з лекамі

25.07.2025 / 21:42

Nashaniva.com

У Быхаве кіраўніца аптэкі займалася махінацыямі з продажам лекаў і незаконна прысвоіла больш за 90 тысяч рублёў.

Як высветлілі супрацоўнікі міліцыі, яна прадавала лекі па поўнай цане, але ў дакументах пазначала, што яны былі адпушчаныя па льготных рэцэптах. Чэкі пакупнікам не выдавала, а розніцу паміж поўнай цаной і льготнай клала сабе ў кішэню.

Такія дзеянні цягам некалькіх гадоў прынеслі жанчыне значную суму — больш за 90 тысяч рублёў. Цяпер супраць яе распачалі крымінальную справу за прысваенне або растрату маёмасці. Жанчыне пагражае пазбаўленне волі на тэрмін да 12 гадоў.

Чытайце таксама:

Прадавачка будаўнічай крамы ў Драгічыне забірала грошы за прададзеныя тавары сабе. Набрала 130 тысяч рублёў

Гарадзенка скрала пад камерамі ў краме цукеркі

У Гродне кіроўца забраў няўлічаныя 42 кілаграмы цукерак

Каментары да артыкула