БЕЛ Ł РУС

«Купалаўцы» анансавалі пачатак новага тэатральнага сезона

26.07.2025 / 7:38

Nashaniva.com

Праект «Вольныя купалаўцы» апублікаваў расклад спектакляў на верасень-кастрычнік. 

Кадр з «Валізкі»

2, 3 верасня — «наш улюбёны і па-добраму вар’яцкі спектакль «Гусі-людзі-лебедзі», паведамляе праект.

24 верасня — прэм’ерны спектакль «Валізка»

1, 2 кастрычніка — спектакль «Экстрэмісты»

22 кастрычніка — «Зэкамерон»

Усе спектаклі адбудуцца на сцэне «Przodownik» Драматычнага тэатра ў Варшаве.

Квіткі можна набыць тут.

«Гэта толькі пачатак, каханенькія-родненькія! У хуткім часе далучым інфармацыю па гастролях, дык стане досыць горача! Захоўвайце расклад спектакляў сабе і, калі ласка, дзяліцеся з сябрамі, гэта дакладна дапаможа нам працягваць Купалаўскую справу!» — паведамляюць «Купалаўцы».

Чытайце таксама:

Балючая гісторыя ад «Купалаўцаў» — пра пошукі ідэнтычнасці і прадчуванне вайны. Пабывалі на прэм'еры «Валізка»

Каментары да артыкула