БЕЛ Ł РУС

Пяцёра малалетніх шкоднікаў заклалі камяні на рэйкі

26.07.2025 / 11:15

Nashaniva.com

Вечарам 24 ліпеня на перагоне паміж станцыямі Навасады і Барысаў пяцёра школьнікаў ва ўзросце ад 12 да 16 гадоў расклалі на рэйкі камяні.

Машыніст своечасова заўважыў перашкоду і экстранна затармазіў, паведамляе Мінская абласная міліцыя.

Нягледзячы на тое, што здарэнне не прывяло да цяжкіх наступстваў, адказнасць за такія свавольствы сур'ёзная — аж да крымінальнай. Цяпер па факце здарэння праводзіцца праверка.

Двое падлеткаў аказаліся малодшымі за ўзрост, з якога наступае крымінальная адказнасць. Іх дзеянням будзе дадзена прававая ацэнка, а бацькі могуць быць прыцягнуты да адказнасці паводле артыкула 10.3 КаАП за неналежнае выхаванне. За такое прадугледжана папярэджанне або штраф да дзесяці базавых велічынь (420 рублёў).

З падлеткамі і іх бацькамі супрацоўнікі транспартнай міліцыі правялі прафілактычную гутарку.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула