БЕЛ Ł РУС

Родныя 68-гадовай Алены Гнаўк ужо больш за год не атрымліваюць ад яе лістоў

26.07.2025 / 14:5

Nashaniva.com

Родныя 68-гадовай палітзняволенай Алены Гнаўк больш за год не атрымліваюць ад яе званкоў і лістоў. Пра гэта распавёў яе сын у інстаграме.

«Да гэтага часу няма ніякай інфармацыі ад нашай мамы — Алены Гнаўк. Мы не атрымліваем лістоў, не ведаем, дзе яна і ў якім стане. У яе праблемы са здароўем, і з цяперашнім рэжымам мы не ведаем, ці выйдзе яна пасля цяперашняга тэрміну. Яна больш за год у ізаляцыі, без лістоў, званкоў і сувязі з вонкавым светам. Нам не кажуць, што з ёй. Мы проста моўчкі чакаем», — напісаў ён.

Алену Гнаўк, актывістку з Пружан, судзілі ўжо чатыры разы. Першы раз яе асудзілі на два гады «хатняй хіміі» па так званай «карагоднай справе» у Берасці. Пасля — яшчэ на адзін год абмежавання волі без накіравання ў карную ўстанову за «абразу Лукашэнкі».

У 2022 годзе Гнаўк затрымалі, арыштавалі на 15 сутак за «парушэнне рэжыму адбыцця пакарання» і завялі крымінальную справу паводле двух артыкулаў: 367 (паклёп на Лукашэнку) і 369-1 (дыскрэдытацыя Рэспублікі Беларусь). Паводле гэтай справы жанчыне прысудзілі 3,5 гады калоніі агульнага рэжыму.

Ужо ў калоніі на палітзняволеную завялі новую крымінальную справу — гэтым разам за «непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі карнай установы». У выніку ёй прысудзілі яшчэ год зняволення і этапавалі з гомельскай калоніі ў Зарэчча.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула