БЕЛ Ł РУС

Пачалося галасаванне за птушку 2026 года

26.07.2025 / 14:25

Nashaniva.com

Нацыянальны навукова-практычны цэнтр НАН Беларусі па біярэсурсах, «Смартпрэс» і кампанія «Дзікая прырода» абвясцілі конкурс.

Былі вызначаны крытэрыі, якім павінна адпавядаць Птушка года і, адпаведна, яе кандыдаты. Арнітолагі і аматары прыроды з усёй краіны даслалі 34 заяўкі па 27 відах птушак — некаторыя з іх згадваліся двойчы і нават тройчы.

З гэтага пераліку аргкамітэт адабраў віды, што адпавядаюць усім крытэрам. Іх аказалася восем: бусел чорны, дупель, журавель шэры, ластаўка берагавая, чайка азёрная, чайка шэрая, чаротаўка-траскун, шчурка пчалаедка.

Чорны бусел

Ластаўка-зямлянка

Чайка-рыбачка

Шчурка-пчалаедка

Галасаванне будзе да заўтра, 27 ліпеня.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула