На нядзелю таксама прагназуюць дажджы і навальніцы
Прагноз надвор'я на 27 ліпеня.
Уначы месцамі, днём на большай частцы тэрыторыі краіны кароткачасовыя дажджы. У асобных раёнах навальніцы, днём па паўднёвым захадзе месцамі моцныя дажджы.
Уначы і раніцай у асобных раёнах туман.
Ноччу +13..+19°С, максімальная днём +22..+28°С.