БЕЛ Ł РУС

Наступны тыдзень таксама будзе мокры

26.07.2025 / 18:9

Nashaniva.com

Сіноптык Дзмітрый Рабаў у эфіры АНТ расказаў, што з 28 ліпеня па 3 жніўня атмасферныя франты працягнуць уплываць на надвор’е — штодня чакаюцца дажджы, месцамі з навальніцамі, моцнымі залевамі і ветрам.

Фота ілюстрацыйнае

Нягледзячы на ападкі, захаваецца цяпло. Начамі тэмпература будзе трымацца ў межах ад +14 да +19°C, а ўдзень — ад +16 на захадзе да +27 на ўсходзе краіны.

У сераду фронт зноў прынясе вільготнае паветра. Вільготнасць будзе высокай — да 90%. Уначы +12…+18°C, удзень — ад +18 на паўночным захадзе да +29°C на паўднёвым усходзе.

У другой палове тыдня магчымыя перапынкі ў дажджах з-за павышанага атмасфернага ціску, але месцамі ўсё адно будуць ападкі. Тэмпература ўначы +11…+16°C, удзень — ад +16 да +28°C.

У выхадныя (3—4 жніўня) надвор’е зноў будзе вільготным. Кароткачасовыя дажджы, навальніцы, ранішнія туманы. Начныя тэмпературы +13…+17°C, удзень у суботу +25…+29°C, у нядзелю +23…+28°C.

Чытайце таксама:

Мінск зноў затапіла

У Гарадоцкім раёне залевай размыла дарогу

У мінскай Серабранцы размыла мост з веладарожкай

Каментары да артыкула