БЕЛ Ł РУС

На Міншчыне заўважылі два магчымыя тарнада

26.07.2025 / 18:32

Nashaniva.com

26 ліпеня недалёка ад Мінска былі зафіксаваны два магчымыя тарнада, паведамляе тэлеграм-канал «Метеовайб».

Адна з кандэнсацыйных варонак трапіла на фота ў раёне вёскі Падневічы Валожынскага раёна. Яна мела нізкую аснову, што можа сведчыць пра ўтварэнне смерчу.

Яшчэ адну падобную варонку заўважылі непадалёк ад Мінска. Адпаведнае відэа размешчанае ў тэлеграм-канале «Минск. Главное!».

А тым часам у раёне Оршы назіралі яшчэ адну з’яву — «шквальны каўнер» (аблокі, звязаныя з моцным шквалам ветру).

Чытайце таксама:

Слуп, падобны да смерчу, бачылі пад Мазыром

Наколькі дакладна можна прадказаць надвор'е на месяц? І чаму дагэтуль не папярэджваюць пра тарнада за дзень?

На Палессі зафіксавалі тарнада

Каментары да артыкула