Бабруйскі завод пачаў прадаваць трактарныя дэталі праз Wildberries
Цяпер на маркетплэйсе можна набыць сем відаў запасных частак для тактараў брэнда bztda.official. Інфармацыю аб гэтым на партале «Трактар.бел» заўважыла «Люстэрка».
Ілюстрацыйны здымак
«Першыя заказы ўжо пачалі паступаць, назіраецца невялікая, але стабільная дынаміка. Калі ўбачым, што прысутнасць на Wildberries сапраўды эфектыўна, будзем рыхтаваць выхад і на Ozon», — расказала Юлія Крук, начальніца бюро пратакола і рэкламы.
Па яе словах, больш за год каманда Бабруйскага завода трактарных дэталяў працавала над тым, каб выставіць картачкі тавараў у анлайн-краме і прасунуць іх.