БЕЛ Ł РУС

У Мінскай вобласці за распаўсюджванне псіхатропаў затрымалі замежніка

27.07.2025 / 11:36

Nashaniva.com

МУС сцвярджае, што папрацаваць на анлайн-краму з наркотыкамі ён паспеў крыху больш за месяц. 

Затрыманаму замежніку, піша прэс-служба МУС, 29 гадоў. Якое грамадзянства ён мае, не паведамляецца. 

Згодна матэрыялам справы, мужчына фасаваў наркотыкі на дробныя партыі і распаўсюджваў закладкі па Мінску, Мінскай і Гродзенскай абласцях. 

У яго здымнай кватэры і тайніках знайшлі больш за 700 грамаў псіхатропнага рэчыва Альфа-PVP. Супраць затрыманага распачалі крымінальную справу.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула