Паглядзіце, які мілы сабака працуе на памежным пераходзе з Латвіяй ФОТАФАКТ
Людзі прызвычаіліся бачыць службовых аўчарак, але сустрэць можна і больш дэкаратыўных чатырохногіх супрацоўнікаў.
Кокер-спаніэля з вялікім ашыйнікам «службовая сабака, не чапаць» заўважылі на памежным пераходзе «Грыгораўшчына» на мяжы з Латвіяй.