У Беларусі забаранілі кітайскія тэлефоны. Норма ўтрымання свінцу ў іх была перавышаная ў 330 разоў
Стацыянарныя тэлефоны брэнда teXet прызнаныя небяспечнымі для здароўя.
Дзяржстандарт унёс у рэестр небяспечнай прадукцыі дзве мадэлі кітайскага брэнда teXet — TX-234 і TX-236. Прычына — шматразовае перавышэнне дапушчальнага ўзроўню свінцу ў прыпоі: да 33% замест дапушчальных 0,1%.
Цяпер гэтыя тэлефоны нельга ўвозіць, прадаваць або распаўсюджваць на тэрыторыі краіны.