Стала вядома імя яшчэ аднаго агента КДБ, які можа быць датычным да знікнення Мельнікавай
Ён суправаджаў каханка Мельнікавай, агента Аляксея Лабеева, калі яны разам з Анжалікай адпачывалі на Шры-Ланцы.
Анжаліка Мельнікава і Аляксей Лабееў
У студзені 2024 года сумесна з Лабеевым на Шры-Ланку суправаджаў таксама агент КДБ з пашпартам прыкрыцця на імя Васіля Кайчанкі (VASILI KAICHANKA), 1981 года нараджэння.
Таксама Кіберпартызаны адпрэчылі ўласныя падазрэнні наконт датычнасці да справы Мельнікавай сям'і Андрэевых. Былы следчы Андрэй Андрэеў з жонкай Ірынай Андрэевай (Мацурай), у мінулым — супрацоўніцай Барысаўскага РУУС, прыбылі з Беларусі на Шры-Ланку ў адзін час з Лабеевым, а пасля ў адзін дзень з ім вярнуліся ў Беларусь.
Але, як высветлілася, сям'я Андрэевых правяла ўвесь адпачынак у іншай частцы вострава. Нягледзячы на тое, што даты падарожжаў, а таксама пачатковыя і канчатковыя пункты маршрутаў у іх з Лабеевым супадалі, Кіберпартызаны прыйшлі да высновы, што з высокай верагоднасцю Андрэевы не маюць дачынення да справы Анжалікі.