БЕЛ Ł РУС

Расійскі дрон атакаваў рэйсавы аўтобус у Сумскай вобласці. Ёсць ахвяры

27.07.2025 / 20:38

Nashaniva.com

Загінулі тры чалавекі, каля 20 пацярпелі.

Фота: Сумская абласная пракуратура.

Аўтобус з мірнымі жыхарамі, які рухаўся па тэрыторыі Юнакаўскай грамады Сумскага раёна, быў атакаваны ў раёне сяла Івалжанскае, паведаміў глава абласной ваеннай адміністрацыі Алег Грыгараў.

Паводле дадзеных абласной пракуратуры, загінулі тры жанчыны ва ўзросце 66, 74 і 78 гадоў. Яшчэ каля 20 пасажыраў атрымалі раненні рознай ступені цяжкасці.

Фота: Сумская абласная пракуратура.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула