Рэзка вырасла колькасць машын на польскай мяжы
Па стане на 06:00 раніцы панядзелка на пераходзе «Брэст» стаяла 740 легкавых машын і 45 аўтобусаў.
Ілюстрацыйнае фота
На мінулым тыдні колькасць машын на беларуска-польскай мяжы рэзка змяншалася. У пятніцу раніцай было 130.
На літоўскай мяжы ў «Беняконях» — 10 легкавых аўто, у «Каменным Логу» чэргаў з легкавікоў і аўтобусаў няма.
Аднак а 7-й раніцы аўтобус Вільня — Мінск, што павінен выехаць з Вільні а 8-й раніцы, яшчэ стаяў на беларускай мяжы.